Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Адліга і кароткачасовыя ападкі - Белгідрамет пра надвор'е на выхадныя

Грамадства 07.02.2019 | 16:24
Фота з архіва
Фота з архіва

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэмпературны фон у Беларусі ў пачатку лютага ўтрымліваецца на 3-5 градусаў вышэйшым за кліматычную норму, у выхадныя дні павышаны тэмпературны рэжым захаваецца, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Так, 8 лютага ўначы надвор'е будзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, істотных ападкаў не чакаецца. Удзень пад уплывам малаактыўнага франтальнага раздзелу ў асобных раёнах пройдзе невялікі мокры снег, уначы і раніцай месцамі магчымы слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ў асноўным складзе 1-7 градусаў марозу, толькі па паўднёвым усходзе пры праясненнях тэмпература паветра панізіцца да мінус 9 градусаў. Удзень будзе мінус 1 - плюс 5 градусаў.

У асобных раёнах рэспублікі ў суботу пройдуць кароткачасовыя мокры снег або дождж, удзень па паўночным захадзе краіны будуць суправаджацца парывістым ветрам. Месцамі чакаецца слабы туман. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе 0 - мінус 6 градусаў, па ўсходзе пры праясненнях яна панізіцца да мінус 8 градусаў. Удзень тэмпература прагназуецца ў межах мінус 2 - плюс 5 градусаў. 10 лютага ўначы тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам франтальнага раздзелу. Удзень надвор'е будзе вызначаць цёплая вільготная паветраная маса, якая паступае з поўдня Еўропы. Уначы на большай частцы тэрыторыі рэспублікі, удзень у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж), уначы і раніцай месцамі з парывістым ветрам. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 5 - плюс 2 градусы, удзень - 0 - плюс 7 градусаў.

У панядзелак умовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца ападкі (дождж, па паўночным усходзе краіны з мокрым снегам), у асобных раёнах прагназуецца туман, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 3 - плюс 3 градусы, удзень - 1-7 градусаў цяпла.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.