Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 красавіка 2021, 09:58

Адкрыты продаж білетаў на скорасныя паязды ў дзённых зносінах Мінск - Масква

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 15 красавіка адкрыты продаж білетаў на скорасныя паязды ў дзённых зносінах Мінск - Масква, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.

З 30 красавіка 2021 года стартуе новы сумесны праект ААТ "РЧ" і Беларускай чыгункі па арганізацыі дзённых скорасных пасажырскіх зносін паміж сталіцамі Беларусі і Расіі.

У штодзённыя зносіны назначаны дзве пары новых скорасных міжнародных паяздоў нумар 717/722 і нумар 721/718 Масква - Мінск - Масква фарміравання ААТ "РЧ". Час у дарозе складзе менш за 7 гадзін. У першы рэйс з Мінска і Масквы паязды адправяцца 30 красавіка ў 16.00.

Названыя паязды будуць абслугоўвацца саставамі "Ластаўка" ў камплектацыі "Прэміум" у пяцівагонным выкананні. Пасажырам будуць прапанаваны тры класы абслугоўвання: бізнес-клас (спецыяльна выдзеленая зона ў вагоне нумар 5), эканамічны і базавы класы. У поездзе прадугледжана магчымасць перавозкі асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Кошт праезду па маршруце Мінск - Масква, а таксама ў зваротным напрамку на месцах бізнес-класа складае Br136,14. У пералік дадатковых сэрвісаў для пасажыраў названага класа ўваходзіць рацыён гарантаванага харчавання (халодныя закускі, гарачыя стравы, кандытарскія вырабы і напіткі), дарожны набор, камплект друкаванай прадукцыі.

Кошт праезду па маршруце Мінск - Масква ,а таксама ў зваротным напрамку ў вагоне нумар 1 (базавы клас) складае Br49,38 і ў вагонах нумар 2-5 (эканамічны клас) - Br50,21. Дадатковай паслугай для пасажыраў вагонаў нумар 2-5 з'яўляецца доступ да мультымедыйнага партала "Спадарожнік", плата за які ўключана ў цану білета. Інфармацыйна-забаўляльная сістэма змяшчае відэакантэнт, друкаваныя выданні, аўдыёкнігі і музычныя творы.

Усе пасажыры поезда маюць магчымасць дадаткова набыць чайную прадукцыю і тавары на ўсім шляху руху за безнаяўны разлік па банкаўскіх картках міжнародных плацежных сістэм і наяўны разлік у расійскіх рублях.

Поезд аснашчаны сістэмай кандыцыяніравання паветра. У салоне ўстаноўлены кулеры з пітной вадой, ёсць разеткі для зарадкі мабільных устройстваў.

У БЧ звяртаюць увагу, што ажыццяўленне праезду названымі паяздамі прадугледжана толькі для грамадзян Беларусі і Расіі.

У прэс-цэнтры нагадваюць, што грамадзяне Беларусі пры ўездзе на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі абавязаны мець даведку аб абследаванні на каранавірусную інфекцыю COVID-19 з адмоўным вынікам лабараторнага абследавання метадам ПЛР, выдадзеную не пазней як за тры дні да даты пачатку паездкі. Выключэнне складаюць дзеці ва ўзросце да 5 гадоў (пры наяўнасці даведкі ў асоб, якія іх суправаджаюць), члены ўрадавых дэлегацый дзяржавы - члена ЕАЭС пры вяртанні ў краіну грамадзянства, члены лакаматыўных брыгад і асобы, звязаныя з перавозачнай дзейнасцю на чыгуначным транспарце.

Пры руху ў Беларусь замежныя грамадзяне, якія дасягнулі шасцігадовага ўзросту, за выключэннем тых, хто мае дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Беларусі, таксама павінны мець названы вышэй медыцынскі дакумент.

Актуальную інфармацыю аб графіку руху паяздоў, кошце і правілах праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку "БЧ. Мой поезд" і па тэлефоне кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Беларусі, аказваецца па тэлефоне +375 222 39 25 47).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі