ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 лютага 2023
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 мая 2021, 12:49

"Захад не зацікаўлены ва ўмацаванні ЕАЭС" - Лукашэнка прапануе прадумаць меры рэагавання

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае, што так званы калектыўны Захад не зацікаўлены ва ўмацаванні Еўразійскага эканамічнага саюза і ўзмацненні новага канкурэнта на сусветным рынку. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, выступаючы на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое праводзіцца ў рэжыме відэаканферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з пандэміяй і абвастрэннем сацыяльна-эканамічных пытанняў з-за яе наступстваў сутыкнуўся ўвесь свет. "Але мы ў прыдачу да гэтай напасці аказаліся ўцягнуты ў працэсы палітычнай турбулентнасці", - сказаў ён.

"Вы бачыце той каласальны націск, які зведвае не толькі Беларусь. Таксама цяпер мы з'яўляемся сведкамі планамернага, прадуманага зацяжнога санкцыйнага прэсінгу на нашы дзяржавы і перш за ўсё на Расію. З улікам таго, як разгортваюцца падзеі, зразумела, што ў той ці іншай ступені сітуацыя закране кожнага з нас. Тут толькі пытанне часу", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пералічыў, што пад ударам могуць апынуцца гандлёвыя адносіны, банкаўска-фінансавая сфера, вытворчая кааперацыя і выбудаваныя лагістычныя ланцужкі.

"Відавочна, што так званы калектыўны Захад не зацікаўлены ва ўмацаванні нашага саюза і ўзмацненні новага канкурэнта на сусветным рынку. Таму трэба разважна ацэньваць негатыўны ўплыў такога націску звонку і ўжо цяпер прадумаць меры рэагавання - ад мэтавага нарошчвання імпартазамяшчэння і ўзаемнага гандлю да, калі спатрэбіцца, увядзення ў рамках кампетэнцыі саюза прамых абмежавальных мер. Гэтыя меры мы можам выкарыстоўваць, як гэта робяць нашы канкурэнты на Захадзе. У выпадку абвастрэння эканамічнай сітуацыі", - заявіў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым адзначыў, што яму спадабалася заява ганаровага старшыні ВЕЭС Нурсултана Назарбаева, які сказаў, што ў краін саюза ёсць усё, каб процістаяць сучасным выклікам - ад прадуктаў харчавання да самых сучасных тэхналогій.

Прэзідэнт Беларусі таксама выказаў перакананне, што бакі здольныя прадэманстраваць адзінства, забяспечыць самадастатковасць эканомікі ЕАЭС і яе ўстойлівы рост.-0-

Лукашэнка выступіў за прыняцце алгарытмаў па аднаўленні свабоднага перамяшчэння грамадзян у ЕАЭС

Лукашэнка прапанаваў дэдаларызаваць унутраны гандаль вуглевадародамі ў ЕАЭС

Лукашэнка падтрымлівае выпрацоўку ў ЕАЭС механізмаў крэдытавання кааперацыйных вытворчасцей

Лукашэнка: у ЕАЭС важна актывізаваць працэс фарміравання агульных рынкаў энергарэсурсаў

Лукашэнка: наднацыянальныя меры даюць магчымасць закласці асновы для эканамічнага росту

Лукашэнка заклікае больш актыўна спалучаць ЕАЭС з кітайскай ініцыятывай "Адзін пояс, адзін шлях"

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі