Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 мая 2021, 13:36

Лукашэнка: наднацыянальныя меры даюць магчымасць закласці асновы для эканамічнага росту

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэалізацыя наднацыянальных мер дае магчымасць закласці асновы для эканамічнага росту. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое праводзіцца ў рэжыме відэаканферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Папярэдні няпросты год паказаў, што рэалізацыя менавіта наднацыянальных, сумесных мер падтрымкі эканамічнай актыўнасці дае магчымасць не толькі згладзіць наступствы крызісаў, але і закласці асновы структурных змяненняў для эканамічнага росту ў будучым", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным актыўна садзейнічаць выкананню стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года. Паводле ацэнкі Еўразійскай эканамічнай камісіі, іх паслядоўная і добрасумленная рэалізацыя дасць магчымасць не толькі выйсці на траекторыю росту з тэмпамі 5 працэнтаў у год, але і ў цэлым забяспечыць паступовае збліжэнне дзяржаў - членаў ЕАЭС па ўзроўні эканамічнага развіцця.

Прэзідэнт таксама нагадаў, што першапачаткова, ствараючы Еўразійскі эканамічны саюз, ставіліся мэты паглыбляць партнёрскія сувязі паміж дзяржавамі - членамі аб'яднання і пашыраць узаемавыгадны гандаль на знешнім контуры. "Мы па-ранейшаму адкрыты да развіцця адносін як з цэнтрамі сілы, так і з тымі, хто яшчэ толькі жадае ўступіць у наш саюз", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі