Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 мая 2021, 13:38

Лукашэнка падтрымлівае выпрацоўку ў ЕАЭС механізмаў крэдытавання кааперацыйных вытворчасцей

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці у кароткія тэрміны прапрацаваць у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза механізмы крэдытавання кааперацыйных вытворчасцей. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, выступаючы на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, які праводзіцца ў рэжыме відэаканферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Прэзідэнта, трэба пашыраць практыку сумеснага выкарыстання навукова-тэхнічнага і вытворчага патэнцыялу саюза. Добры прыклад такога супрацоўніцтва - праект інтэграванай сістэмы ЕАЭС па вытворчасці і прадастаўленні касмічных і геаінфармацыйных прадуктаў і паслуг.

"Лічу неабходным сфарміраваць пералік сумесных маштабных і іміджавых высокатэхналагічных праектаў, якія могуць стаць сімваламі еўразійскай інтэграцыі. Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць выбудоўванню эфектыўнай сістэмы адбору і кіравання сумеснымі праектамі, а таксама іх навукова-даследчаму забеспячэнню", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што для вырашэння гэтай задачы неабходна ў кароткія тэрміны прапрацаваць механізмы крэдытавання кааперацыйных вытворчасцей.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што яшчэ прыкладна 10 гадоў таму, да падпісання Дагавора аб стварэнні ЕАЭС, у тым ліку першым Прэзідэнтам Казахстана прапаноўваліся такія іміджавыя праекты. "Мы згаджаліся з гэтым. Але да цяперашняга часу так і не вырашылі гэту праблему", - заўважыў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі