Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 мая 2021, 13:15

Лукашэнка прапанаваў дэдаларызаваць унутраны гандаль вуглевадародамі ў ЕАЭС

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў дэдаларызаваць унутраны гандаль вуглевадародамі ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, выступаючы на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое праводзіцца ў рэжыме відэаканферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Упэўнены, надышоў час для прыняцця ў ЕАЭС сур'ёзнага палітычнага рашэння па дэдаларызацыі ўнутранага гандлю вуглевадародамі", - сказаў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, адна з першарадных задач у ЕАЭС - прапрацоўка пытання скаардынаваных мер па падтрыманні курсаў валют і забеспячэнні бяспекі разлікаў. "У сувязі з гэтым мы вітаем развіццё агульнай плацежнай прасторы саюза, у тым ліку ў мэтах стымулявання пераходу да разлікаў у нацыянальных валютах", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама лічыць важным прадаўжаць работу па спрашчэнні ўзаемнага доступу на фінансавыя рынкі дзяржаў - членаў ЕАЭС і далейшай пабудове агульнага фінансавага рынку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі