Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

"Усё будзе згодна з законам і Канстытуцыяй" - Лукашэнка абмеркаваў з Ярмошынай арганізацыю парламенцкіх выбараў

Прэзідэнт 30.07.2019 | 11:25
У час рабочай сустрэчы
У час рабочай сустрэчы

30 ліпеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Парламенцкія выбары пройдуць у Беларусі згодна з законам і ў рамках Канстытуцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час рабочай сустрэчы са старшынёй Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Першае пытанне, якое ў грамадстве пастаянна абмяркоўваецца (і Лідзію Міхайлаўну ўцягваюць у абмеркаванне гэтых пытанняў), - тэрміны правядзення нашых парламенцкіх выбараў. Мы ўжо дакладна вызначыліся, што ў бягучым годзе праводзім парламенцкія выбары, а ў наступным годзе - прэзідэнцкія, нягледзячы на прагнозы некаторых "знатакоў" аб тым, што Лукашэнка ў гэтым годзе, паколькі ціха і спакойна, хуценька правядзе прэзідэнцкія выбары, каб зноў схапіць крэсла і сесці ў яго надоўга. Гэта поўнасцю памылковы погляд. Як я і абяцаў, усё будзе згодна з законам і ў рамках Канстытуцыі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама закрануў пытанне ўтварэння выбарчых акруг. Палата прадстаўнікоў складаецца са 110 дэпутатаў, значыць, у краіне павінна быць створана столькі ж акруг. "Якая тут у нас канфігурацыя? Можа, нешта памянялася", - выказаў меркаванне ён.

У час сустрэчы было абмеркавана фінансаванне выбарчай кампаніі. Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што гэта няхай і не галоўнае, але немалаважнае пытанне. "Я заўсёды вам гаварыў аб тым, што лішніх грошай няма і нам нельга траціць лішнія грошы, паколькі мы выклікаем непрыманне ў людзей. У нас людзі, дзякуй богу, свядомыя, мы іх ні ў чым папракнуць не можам, - адзначыў Прэзідэнт. - Але тым не менш там будуць задзейнічаны лепшыя спецыялісты: настаўнікі, урачы - гэта наша інтэлігенцыя. Яны будуць прыцягнуты да работы, зарплату ім, вядома, у гэтыя месяцы плаціць трэба. І не шкада гэтым людзям. Таму, не разбазарваючы сродкі, мы павінны вызначыцца з вамі па фінансаванні выбараў. У бюджэце такія грошы прысутнічаюць.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь заўсёды надае вялікае значэнне міжнароднаму назіранню ў час выбарчых кампаній, аднак не мае намеру запрашаць экспертаў, каб дагадзіць некаму, і ў той жа час не будзе забараняць ім уезд у краіну.

"Я не думаю, што нам трэба перад кімсьці прагінацца і кагосьці цягнуць у краіну, запрашаць на адны і другія выбары. Але трэба дакладна даць сігнал: хто хоча - прыязджайце. Калі некаму патрэбны афіцыйны статус - мы яго запросім. Не трэба бегчы наперадзе калёс і прасіць: "Прыязджайце да нас на выбары, паглядзіце на нашы выбары". Але нікому ўезд забараняць не будзем... Хочаш паглядзець на Беларусь, выбарчы працэс - прыязджай і глядзі. Пастулат адзін - нікому не забараняем", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, Прэзідэнт лічыць важным стварыць інфармацыйны цэнтр у час выбараў, каб члены ЦВК маглі аператыўна расказваць насельніцтву і журналістам пра выбарчую кампанію. "Я думаю, Лідзія Міхайлаўна, як звычайна, вам трэба гэты працэс узначаліць. Не толькі ў дзень выбараў, але, магчыма, і напярэдадні. Трэба вызначыць адпаведны фармат, - дадаў кіраўнік дзяржавы. - Думаю, трэба задзейнічаць усіх членаў камісіі, каб яны ўдзельнічалі ў гэтым і інфармавалі насельніцтва аб ходзе выбараў, падрыхтоўцы да выбараў".

"Я не хачу, каб нават так званая апазіцыя шукала нейкую падаплёку ў маіх словах наконт адкрытасці, сумленнасці правядзення выбараў. Нам сёння няма неабходнасці (на імідж трэба працаваць заўсёды) ужо вельмі сябе паказваць. Хто нас не ведае? Ведаюць і мяне, і ўладу, і парламент. Таму трэба роўна і акуратна падысці да выбараў, правесці іх дастойна", - падкрэсліў Прэзідэнт.

На яго думку, крытыка будзе заўсёды, аднак аб'ектыўныя наглядальнікі бачаць, што выбары ў Беларусі праходзяць дастойна і дэмакратычна. "Але парадак і стабільнасць ляжаць у аснове. Усё павінна быць згодна з законам. Як вызначылі па Канстытуцыі і законе, так мы і правядзём выбары. Яны для нашага народа, яны не для кагосьці. Хоць хацелася б захаваць твар і знешне выглядаць нармальна", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

На сустрэчы прысутнічала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што, хоць выбары і арганізоўвае ЦВК, Адміністрацыя Прэзідэнта аказвае камісіі вялікую падтрымку.

Як паведамлялася, тэрмін паўнамоцтваў у парламента і Прэзідэнта заканчваецца ў адзін год - 2020-ы. Закон не забараняе праводзіць гэтыя выбарчыя кампаніі адначасова. Аднак у Беларусі склалася практыка, што выбары кіраўніка дзяржавы не сумяшчаюцца ні з якімі іншымі.

У красавіку ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў 2019 годзе ў Беларусі адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, як і планавалася, пройдуць у 2020 годзе.-0-

Ярмошына прапанавала Лукашэнку правесці выбары сенатараў 7 лістапада, дэпутатаў - 17 лістападаЯрмошына прапанавала Лукашэнку правесці выбары сенатараў 7 лістапада, дэпутатаў - 17 лістапада
"Кіраўнік дзяржавы прапанаваў дапрацаваць нам гэтыя прапановы, улічыць меркаванне мясцовых улад і да наступнага панядзелка (думаю, менавіта 5 жніўня пачнецца выбарчая кампанія) прадставіць праекты ўказаў з канкрэтнымі датамі правядзення выбараў", - сказала Лідзія Ярмошына.
Беларусь будзе без абмежаванняў запрашаць міжнародных наглядальнікаў на парламенцкія выбары - ЯрмошынаБеларусь будзе без абмежаванняў запрашаць міжнародных наглядальнікаў на парламенцкія выбары - Ярмошына
"Тым не менш ніхто не будзе прыкладаць нейкія асаблівыя намаганні, каб павялічваць неабмежавана іх колькасць", - сказала Лідзія Ярмошына.
На парламенцкіх выбарах выбаршчыкі змогуць вызначыць свой участак для галасавання ў мабільным дадаткуНа парламенцкіх выбарах выбаршчыкі змогуць вызначыць свой участак для галасавання ў мабільным дадатку
Электронныя карты выбарчых акруг ужо распрацаваны на базе дакладных рэсурсаў, якімі валодае Дзяржкамітэт па маёмасці.

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Лясы Беларусі Лес - адно з самых значных прыродных багаццяў Беларусі. Усе лясы ў рэспубліцы з'яўляюцца выключна ўласнасцю дзяржавы.