ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 20 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 ліпеня 2019, 15:24

На парламенцкіх выбарах выбаршчыкі змогуць вызначыць свой участак для галасавання ў мабільным дадатку

Фота з архіва
Фота з архіва

30 ліпеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Новы мабільны дадатак пачне працаваць да парламенцкіх выбараў у Беларусі, з яго дапамогай выбаршчыкі змогуць дакладна вызначыць свой участак для галасавання і нават маршрут да яго. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Электронныя карты выбарчых акруг ужо распрацаваны на базе дакладных рэсурсаў, якімі валодае Дзяржкамітэт па маёмасці. "Гэту работу выканалі супрацоўнікі камітэта і ЦВК. БРСМ працуе над дадаткам для мабільных тэлефонаў, з якім кожны выбаршчык зможа дакладна ўстанавіць свой выбарчы ўчастак па месцы размяшчэння і нават маршрут", - расказала Лідзія Ярмошына.

ЦВК таксама плануе ў час выбараў арганізаваць на базе Палаца Рэспублікі інфармацыйны цэнтр. "Гэта наша традыцыя з 2001 года", - адзначыла старшыня Цэнтрвыбаркама.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі