Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 студзеня 2019, 19:28

У Беларусі ў 2019 годзе плануецца распрацаваць 33 законапраекты

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім зацверджаны план падрыхтоўкі законапраектаў у 2019 годзе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Асноўнымі крытэрыямі пры фарміраванні плана сталі рэальная патрэбнасць грамадства ва ўрэгуляванні адпаведных адносін, прыярытэтнасць іх прававой рэгламентацыі з улікам дзеючага заканадаўства.

У бягучым годзе плануецца падрыхтаваць 33 праекты законаў. Сярод іх як прынцыпова новыя дакументы (напрыклад, законапраекты аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі, аб ахове і выкарыстанні балот, аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання), так і накіраваныя на сістэмную актуалізацыю дзеючых законаў для рэалізацыі інстытуцыянальных змяненняў па паляпшэнні ўмоў вядзення бізнесу ў краіне, разняволенні дзелавой ініцыятывы. У прыватнасці, запланавана карэкціроўка законаў "Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі", "Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці", "Аб турызме".

Акрамя таго, у 2019 годзе плануецца распрацаваць канцэпцыю законапраекта "Аб страхавой дзейнасці".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі