Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 лютага 2020, 12:12

"Сям'я, маці - гэта святое" - Лукашэнка запатрабаваў няўхільна забяспечваць абарону працуючых жанчын

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правы маці ў плане працоўнай занятасці павінны быць няўхільна абаронены. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на з'ездзе ФПБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць абароны працуючых жанчын. "У іх руках - дэмаграфічная стабільнасць дзяржавы. Сям'я, маці - гэта святое. Правы маці ў плане працоўнай занятасці павінны быць няўхільна абаронены!" - падкрэсліў ён.

Не ў кожнай краіне жанчыны, нарадзіўшы траіх-чацвярых дзяцей, могуць спакойна вярнуцца на работу. У Беларусі ў іх ёсць такая магчымасць. "Нашы шматдзетныя бацькі не страчваюць сваё месца за час дэкрэтнага водпуску. Больш таго, усе гады, прысвечаныя выхаванню дзяцей, залічваюцца ў працоўны стаж", - адзначыў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі