Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 18:03

"Сіла ў адзінстве, нам ёсць за што змагацца". Лукашэнка прызнаўся, што ганарыцца беларусамі

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся сёння з Пасланнем да беларускага народа і парламента, прызнаўся, што ганарыцца беларусамі, якія пераадолелі кінутыя выклікі, сталі мацнейшыя, мудрэйшыя і зразумелі, што сіла ў адзінстве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ганаруся ўсімі вамі! Не толькі прысутнымі ў гэтай зале, але вамі - перш за ўсё. Вы - лепшыя, вы - эліта нашай краіны. Беларусы пераадолелі кінутыя выклікі, сталі мацнейшыя, мудрэйшыя. Зразумелі - сіла ў адзінстве, і нам ёсць за што змагацца, і ёсць што страчваць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Мы зберажом і прымножым матэрыяльную і духоўную спадчыну пакаленняў, перададзім нашчадкам суверэнную і незалежную дзяржаву, наш агульны дом, дзе яны заўсёды будуць адчуваць сябе ў бяспецы і камфорце. Гэта і ёсць наш шлях! І праўда (а ў ёй сіла) - на нашым баку!" - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі