Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 красавіка 2021, 11:59

Пярцоў назначаны міністрам інфармацыі Беларусі

5 красавіка, Мінск/ Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назначыў Уладзіміра Пярцова міністрам інфармацыі Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Да гэтага часу Уладзімір Пярцоў займаў пасаду дырэктара прадстаўніцтва МТРК "Мір" у Беларусі.

Пярцоў Уладзімір Барысавіч нарадзіўся ў 1974 годзе ў горадзе Віцебску.

У 1996-м скончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Машэрава, у 2007 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1995-1999 гадах - рэдактар Віцебскага абласнога тэлерадыёаб'яднання, у 1999-2002 гадах - галоўны рэдактар абласнога радыё Віцебскага абласнога тэлерадыёаб'яднання.

У 2002-2003 гадах узначальваў Гродзенскае абласное тэлерадыёаб'яднанне. У 2003-2008 гадах - дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтра "Тэлерадыёкампанія "Гродна".

2008-2010 - дырэктар дырэкцыі вяшчання тэлеканала "РТР-Беларусь" ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне".

З 2010 года працаваў на пасадзе дырэктара прадстаўніцтва МТРК "Мір" у Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі