Сцяг Пятніца, 22 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 лістапада 2018, 12:08

Паслом Беларусі ў Расіі назначаны Уладзімір Сямашка

13 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Паслом Беларусі ў Расіі назначаны Уладзімір Сямашка. Адпаведнае кадравае рашэнне кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прыняў 13 лістапада, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Сямашка таксама па сумяшчальніцтве будзе паўнамоцным прадстаўніком Беларусі пры Эканамічным савеце СНД і пры АДКБ, спецыяльным прадстаўніком Беларусі па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, СНД, АДКБ.

З 2014 па жнівень 2018 года Уладзімір Сямашка працаваў на пасадзе намесніка прэм'ер-міністра Беларусі, а да гэтага на працягу некалькіх гадоў займаў пасаду першага віцэ-прэм'ера. Ва ўрадзе ён курыраваў сферы прамысловасці і паліўна-энергетычнага комплексу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі