Сцяг Субота, 7 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 снежня 2025, 10:18

У Міністэрстве аховы здароўя расказалі аб стане пасажыраў аўтобуса, які трапіў у ДТЗ у Талачынскім раёне 

Фота МУС
Фота МУС
27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасажырам міжнароднага аўтобуса, які трапіў у ДТЗ у Талачынскім раёне, аказваецца медыцынская дапамога. У Міністэрстве аховы здароўя расказалі БЕЛТА, у якім стане знаходзяцца пацярпелыя.

Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання Міністэрства аховы здароўя паведаміў, што на месца здарэння былі накіраваны брыгады інтэнсіўнай тэрапіі, фельчарскія і рэанімацыйныя брыгады. Адна з пасажырак памерла на месцы здарэння.

"13 чалавек дастаўлены спецыялістамі васьмі брыгад хуткай медыцынскай дапамогі ў Талачынскую ЦРБ і Аршанскую гарадскую бальніцу нумар 1. Трое пацыентаў у Талачынскай ЦРБ пасля агляду спецыялістамі былі накіраваны на амбулаторнае лячэнне. Шпіталізаваным у Аршанскую бальніцу пацыентам правялі неабходныя дыягнастычныя даследаванні. Цяпер чатыры чалавекі шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне, пяць - траўматалагічнае, адзін - у рэанімацыйнае. У пацыентаў дыягнаставаны траўмы рознай ступені цяжкасці. Сітуацыя знаходзіцца на кантролі Міністэрства аховы здароўя", - праінфармавалі ў ведамстве.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі