Сцяг Серада, 18 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 снежня 2025, 09:00

Лукашэнка: Раство нагадвае аб тым, што жыццё з'яўляецца бясцэнным дарам 

Фота з архіва
Фота з архіва
25 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"У гэта светлае і доўгачаканае свята сэрцы вернікаў напоўнены асаблівым хваляваннем і надзеяй, - гаворыцца ў віншаванні. - Таямнічасць свята Нараджэння Хрыстовага прыносіць духоўную радасць, аб'ядноўвае ў малітве і нагадвае аб тым, што жыццё з'яўляецца бясцэнным дарам".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гэты дзень азараючае святло Віфлеемскай зоркі напаўняе дамы сапраўднай любоўю, міласэрнасцю і клопатам пра бліжніх.

"Упэўнены, хрысціянскія каштоўнасці будуць і далей садзейнічаць захаванню міру і згоды ў грамадстве на карысць роднай Беларусі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім моцнага здароўя, дабра і шчасця.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Нараджэннем Хрыстовым
Хрысціянам, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня

Дарагія суайчыннікі!

Шчыра віншую вас з Нараджэннем Хрыстовым.

У гэта светлае і доўгачаканае свята сэрцы вернікаў напоўнены асаблівым хваляваннем і надзеяй.

Таямнічасць свята Нараджэння Хрыстовага прыносіць духоўную радасць, аб'ядноўвае ў малітве і нагадвае аб тым, што жыццё з'яўляецца бясцэнным дарам.

Азараючае святло Віфлеемскай зоркі і сёння напаўняе дамы сапраўднай любоўю, міласэрнасцю і клопатам пра бліжніх.

Упэўнены, хрысціянскія каштоўнасці будуць і далей садзейнічаць захаванню міру і згоды ў грамадстве на карысць роднай Беларусі. Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабра і шчасця.

Аляксандр Лукашэнка,
25 снежня 2025 года.-0-
 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі