Вера Алентава. Фота РІА Навіны
25 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнай артысткі Расійскай Федэрацыі Веры Алентавай. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Пайшла з жыцця таленавітая актрыса, любімая многімі пакаленнямі гледачоў. Створаныя ёю незабыўныя вобразы дарылі публіцы шчырыя эмоцыі і захаплялі сілай жаночага характару. Творчасць Веры Валянцінаўны стала неацэнным укладам у развіццё мастацтва. Светлая памяць аб ёй заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах", - гаворыцца ў спачуванні.-0-