Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 снежня 2019, 19:32

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена працаўнікам Брэсцкай вобласці

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За значны ўклад ва ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці і ў сувязі з 80-годдзем з дня ўтварэння Брэсцкай вобласці працаўнікам гэтага рэгіёна аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам у сувязі з юбілейнай датай прадугледжана выдзяленне са сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Br1 млн на фінансаванне ў 2020 годзе будаўніцтва лячэбнага корпуса Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі