Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 красавіка 2022, 11:05

"Пачынаць трэба неадкладна". Лукашэнка даручыў пабудаваць новы музей у "Хатыні" да 80-годдзя трагедыі

16 красавіка, Лагойскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь" даручыў да 80-годдзя трагедыі пабудаваць тут музей і правесці ўсе неабходныя рэстаўрацыйныя работы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Значыць, у наступным годзе 80 гадоў. Усё вылізаць ад Мінска да "Хатыні", пачынаючы ад дарог. Усё будаўніцтва (у мемарыяльным комплексе. - Заўвага БЕЛТА) трэба закончыць да гэтага часу", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як далажыў кіраўніку дзяржавы дырэктар "Хатыні" Артур Зельскі, у мемарыяльным комплексе плануецца капітальны рамонт з мадэрнізацыяй і элементамі рэстаўрацыі. Першая чарга будаўніцтва запланавана на 2022 год. Яна ўключае ачыстку скульптуры "Няскораны чалавек", рамонт п'едэстала, манумента "Дах гумна" і мемарыяла "Вянок памяці", рэстаўрацыю гранітных пліт дарогі "Апошні шлях".

У час другой чаргі будаўніцтва прадугледжваецца адрамантаваць мемарыялы "Могілкі вёсак" і "Дрэвы жыцця", бетонныя агароджы пахаванняў, урны з зямлёй. Работы таксама запланаваны на 2022 год.

Трэцяя чарга прадугледжвае рамонт падсветкі цэнтральнай дарожкі і гукавога афармлення мемарыяла.

У "Хатыні" плануецца пабудаваць новы будынак музея. Згодна з канцэпцыяй гэта будзе аднапавярховы будынак агульнай плошчай 1 тыс. кв.м з кругавым рухам па шасці выставачных залах.

"У маі каб былі пачаты ўсе работы. Да 9 мая мне даложыце тэрміны, планы, хто будзе працаваць, экспертызы, праекты, каштарысы. Я разумею, што мы зможам пабудаваць. Але будзем акуратна аснашчаць яго. Мы павінны да гэтага юбілею зрабіць усё, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Неадкладна пачынайце будаваць музей. Галоўнае - экспазіцыя, якая там будзе. Каб людзі прыйшлі і, перш чым сюды ступіць нагой, каб у іх сэрца ўжо рвала".

Наведваючы мемарыяльны комплекс, Прэзідэнт усклаў кветкі да манумента "Няскораны чалавек" і прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку. У "Хатыні" з'явіцца парк гістарычнай памяці, будзе высаджана 149 дрэў - па колькасці загінулых жыхароў вёскі. А каля сімвалічных зрубаў дамоў з'явяцца пладовыя дрэвы і кусты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі