28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот удзельнікам канцэрта-рэквіема "Кожны трэці" ў горадзе Казань Рэспублікі Татарстан. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты канцэрт-рэквіем - гімн лёсу няскоранага народа.
"У яго назве закладзены сакральны сэнс: кожны трэці жыхар Беларусі не дажыў да светлага Дня Перамогі. У яго сюжэце - боль страт і небывалы гераізм, якія звязалі народы савецкіх рэспублік непарушнай братэрскай сувяззю", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"Вялікая Айчынная вайна ўвайшла ў кожны савецкі дом, а ваша рэспубліка стала домам для тысяч эвакуіраваных беларусаў. Нашы продкі разам набліжалі Перамогу ў тыле, разам адбівалі ўдар фашысцкай агрэсіі на полі бою, - гаворыцца ў звароце. - Мы беражліва захоўваем памяць пра сыноў Татарстана, якія знайшлі апошні прыстанак у беларускай зямлі".
"Упэўнены, што канцэрт-рэквіем "Кожны трэці" знойдзе водгук у вашых сэрцах. Паколькі гэта наша агульная гісторыя. Мінула восем дзесяцігоддзяў, як адгрымелі залпы той вайны, але іх водгалас чуваць і сёння. Беларусь помніць. І мы зробім усё, каб памяць аб трагедыі нашых народаў стала перасцярогай для ўсяго свету. У імя жыцця. У імя будучыні", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.-0-