Ёзеф Мігаш. Фота Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
28 красавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Новымі напрамкамі супрацоўніцтва з Брэсцкай вобласцю падзяліўся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Ёзеф Мігаш на міжнародным форуме дзелавых кантактаў "Першы рэгіён - тэрыторыя поспеху", які праходзіць у Брэсце 28-29 красавіка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нам удалося моцна рушыць наперад у спорце, культуры і адукацыі. Я хачу прадоўжыць гэту работу. Яна вельмі патрэбная і важная. Мы блізкія па мове і адносінах. Трэба на любых пляцоўках паказваць нашы магчымасці, нашы перавагі. Калі едзем са Славакіі, то праз вароты Брэста, калі мы вяртаемся назад - таксама праз вароты Брэста. Ён ключавы горад для нас, граніца, праз якую мы праязджаем. Мы хочам у гэтых адносінах выкарыстоўваць усе вашы перавагі, але і нашы магчымасці - чымсьці вам дапамагчы", - адзначыў Ёзеф Мігаш.
У Брэст на міжнародны форум прыехалі прадстаўнікі з Еўропы, Азіі і Афрыкі, а гэта больш як 100 удзельнікаў. Асноўная ўвага гасцей прыкавана да сферы эканомікі і сацыяльнага развіцця. Сярод запрошаных - прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, кіраўнікі рэгіянальных, галіновых бізнес-асацыяцый, дыпламаты. Запланавана правядзенне шэрага прэзентацый, абмеркаванне стратэгій супрацоўніцтва, падпісанне пагадненняў і кантрактаў.-0-