Фота з архіва
28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі выказаў надзею на пачатак новага этапу ў адносінах Варшавы і Мінска пасля абмену затрыманымі, праведзенага 28 красавіка на беларуска-польскай граніцы. Словы дыпламата прыводзіць RMF24.
Радаслаў Сікорскі на прэс-канферэнцыі заявіў, што "ініцыятыва знаходзіцца ў руках лідара Беларусі Аляксандра Лукашэнкі". "Мы заўсёды гатовы адгукнуцца на пазітыўныя жэсты", - дадаў кіраўнік МЗС Польшчы.
Як паведамлялася раней, 28 красавіка на дзяржаўнай граніцы паміж беларускім і польскім бакамі прайшла аперацыя па абмене затрыманымі асобамі па формуле "пяць на пяць". Гэта падзея стала кульмінацыяй складанага і працяглага перагаворнага працэсу паміж КДБ Беларусі і Агенцтвам разведкі Польшчы, які ажыццяўляўся па прамым даручэнні Прэзідэнта Беларусі. У выніку аперацыі дзесяць грамадзян розных краін вызвалены і атрымалі магчымасць уз'яднацца з сем'ямі.-0-