Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 85 жыхарак Мінскай вобласці

Прэзідэнт 15.11.2019 | 16:27
Фота з архіва
Фота з архіва

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 85 жыхарак Мінскай вобласці. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці, у тым ліку работніцы прамысловых прадпрыемстваў, аграпрамысловага комплексу, Узброеных Сіл, устаноў адукацыі, культуры, сацыяльнага абслугоўвання, арганізацый аховы здароўя, гандлю, транспартнай сферы і будаўнічай галіны, хатнія гаспадыні.

У ліку ўзнагароджаных памочнік выхавальніка Плешчаніцкіх ясляў-сада нумар 1 "Церамок" Таццяна Войніч, маляр ААТ "Будсэрвіс-Маладзечна" Марына Занько, санітарка Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера Зінаіда Камандзіга, інжынер-тэхнолаг ААТ "Барысаўхлебпрам" Іна Міцкевіч, аператар машыннага даення ААТ "Нясвіжскія Астроўкі" Юлія Няверка, хатняя гаспадыня з аграгарадка Будслаў Мядзельскага раёна Наталля Пятрова, кандуктар аўтобуснага парку нумар 3 Барысава Алена Урбановіч.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.