Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 верасня 2020, 12:16

Новыя рэктары з'явяцца ў трох медыцынскіх ВНУ

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне рэктараў трох медыцынскіх ВНУ краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ўзгоднены Сяргей Рубніковіч, які да гэтага часу працаваў загадчыкам кафедры артапедычнай стаматалогіі і артадантыі з курсам дзіцячай стаматалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Рэктарам Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ўзгоднены Ігар Стома, які раней працаваў дацэнтам кафедры інфекцыйных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне Алены Кратковай рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Да гэтага яна займала пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі