Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 чэрвеня 2022, 15:33

"Ніхто ім не прабачыць". Лукашэнка адказаў на пытанне аб магчымасці прымусовага вяртання збеглых тэрарыстаў у Беларусь

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з журналістамі адказаў на пытанне аб магчымасці прымусовага вяртання на радзіму збеглых з ліку тых, хто ўключаны Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ў спіс датычных да тэрарыстычнай дзейнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт у час размовы з прадстаўнікамі СМІ расказаў новыя падрабязнасці аперацыі па вызваленні беларусаў з Украіны. У развіццё гэтай тэмы кіраўніка дзяржавы спыталі аб магчымасцях беларускіх сілавікоў па прымусовым вяртанні на радзіму збеглых з ліку тых, хто ўключаны Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ў спіс датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

Аляксандр Лукашэнка не выключыў, што правядзенне такой аперацыі магчыма, але лічыць, што для гэтага пакуль не настаў час. "Цяпер, напэўна, недарэчы, калі ўжо абсалютна сумленна. Надыдзе час - паглядзіш, - адказаў журналісту Прэзідэнт. - Ніхто ім не прабачыць таго, што яны вытвараюць з нашай краінай і нашымі людзьмі. Я ім гэтага прабачыць не магу".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі