Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 20:01

"Мяч на іх баку". Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці вярнуцца да мірнага ўзаемадзеяння з Захадам

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь па-ранейшаму зацікаўлена ў добрасуседскіх і ўзаемавыгадных адносінах з Захадам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Зразумела, захоўваецца наша зацікаўленасць у выбудоўванні нармальных добрасуседскіх, узаемавыгадных адносін з Захадам. Беларусь заўсёды разумела важнасць канструктыўнага дыялогу і супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі Амерыкі і краінамі Еўропы для забеспячэння ўстойлівага эканамічнага развіцця, дабрабыту грамадзян, стабільнасці і бяспекі ў нашым рэгіёне і свеце ў цэлым", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што не Беларусь выступіла ініцыятарам абвастрэння. "І сёння застаёмся вернымі сваім перакананням, гатовы вярнуцца да мірнага стваральнага ўзаемадзеяння. Але ў гэтай партыі мяч на іх баку!" - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Сёння да мяне паступае многа сігналаў з Польшчы, Літвы, Злучаных Штатаў Амерыкі: "Давайце аднаўляць адносіны. Але нам трэба захаваць твар". Адказ адзін: "Давайце. Мы дапаможам вам захаваць твар", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў яшчэ раз: Беларусь гатова супрацоўнічаць з Захадам, але толькі калі ён сам хоча развіваць адносіны, не парушаючы яе суверэнітэт і не прымушаючы выбіраць паміж ім і Расіяй. "Заўсёды з Расіяй, таму што ў Беларусі няма той групы людзей і таго чалавека, які можа згарнуць нашы адносіны з Расіяй. Мы заўсёды будзем будаваць узаемавыгадныя, братэрскія, самыя цёплыя адносіны з гэтай краінай", - паабяцаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі