20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ў ходзе наведвання Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра, дзе адбылося ўручэнне сімвалаў Дзяржаўнага знака якасці, падарылі сертыфікат на рэстайлінгавы BELGEE X50+, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Знак якасці прысвоены легкавому аўтамабілю маркі "BELGEE" мадэлі Х50. Як далажылі Прэзідэнту, на прадпрыемстве не стаяць на месцы, працуюць над рэстайлінгам гэтай мадэлі. Новы аўтамабіль будзе ўкамплектаваны ўжо не трохцыліндравым, а чатырохцыліндравым рухавіком. Будзе ўдасканалена і электронная начынка, з'явіцца адаптыўны круіз-кантроль. Ужо зроблены першыя 20 узораў аўто.
Аляксандру Лукашэнку ад калектыву прадпрыемства ўручылі сертыфікат на аўтамабіль X50+, каб улічыць і магчымыя заўвагі кіраўніка дзяржавы па абноўленай перспектыўнай мадэлі.

Кіраўнік дзяржавы ў сваю чаргу заявіў, што гэты аўтамабіль, як і ўсе такія падарункі, некаму перадорыць. "Таму што ўсе падарункі, якія асабіста мне, я накіроўваю людзям", - сказаў ён.
Што датычыцца цяперашняй мадэлі X50, было адзначана, што яна вельмі папулярна як у Беларусі, так і на расійскім рынку.
"Каб у цябе ўсе аўтамабілі атрымалі знак якасці. Ты не забывай, што мне абяцаў. Я памятаю. Нікуды не дзенешся, пакуль не зробіш 100 працэнтаў уласны аўтамабіль. Стаў задачу, каму хочаш, - даручыў Прэзідэнт кіраўніцтву прадпрыемства. - Але машыны ўсе павінны быць нашымі. Ну, 100 працэнтаў лакалізацыі гэта не разумна, і не трэба. Ты ведаеш, колькі трэба. І я ведаю".-0-