Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 верасня 2021, 14:12

Лукашэнка: ЗША пацярпелі ў Афганістане фіяска, якое ператварылася ў ганебныя ўцёкі

1 верасня, Бабруйск /Кар. БЕЛТА/. ЗША пацярпелі ў Афганістане фіяска, якое ператварылася ў ганебныя ўцёкі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам у час рабочай паездкі ў Бабруйск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта фіяска, якое ператварылася ў ганебныя ўцёкі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, першапачаткова інакш і быць не магло. "Яшчэ не было і не будзе той сілы, якая перамагла б Афганістан, паставіла на калені. Ніколі гэтага ў гісторыі не было", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

У той жа час Прэзідэнт адзначыў, што глабальныя вывады з падзей у Афганістане рабіць рана, паколькі амерыканцы могуць гуляць доўга. "Гэты хаос, які паказваюць у аэрапорце (Кабула. - Заўвага БЕЛТА), - гэта, вядома, сумна. Але не трэба ўзводзіць гэта ў абсалют і думаць, што амерыканцы такія бязглуздыя. Больш за два трыльёны яны ўбухалі на гэту вайну. $85 млрд (мне ўчора Рахмон назваў гэту лічбу) амерыканцы ўклалі ў стварэнне там зброі, перакідку зброі і ўсё гэта там пакінулі, - расказаў Аляксандр Лукашэнка. - Таму Кабул Кабулам, мітусні было сапраўды шмат. Але нам ні ў якім разе нельга на гэта адцягваць увагу. Амерыканцы не дурныя людзі, і яны могуць гуляць доўга. Самае сучаснае ўзбраенне - навошта пакінулі?"

На думку кіраўніка дзяржавы, амерыканцам трэба было б перакінуць свае сілы ў суседнія краіны - тыя ж Таджыкістан, Узбекістан, Туркменістан - і, пакінуўшы ім сваю тэхніку, спакойна пайсці з рэгіёна. Тым больш гэтым краінам не хапае сучаснага ўзбраення. "Ніхто не адмовіўся б прыняць амерыканскія войскі з тэхнікай, - лічыць Прэзідэнт. - І было б нармальна. Але яны ж так не зрабілі. Яны маглі б за адзін тыдзень адтуль пайсці. Вылецелі б спакойна, без мітусні. Але яны гэты план не прынялі. Чаму пакінулі зброю, боепрыпасы, склады і іншае?"-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі