Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 жніўня 2021, 15:36

Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці аддаць апошнюю капейку настаўнікам

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на Рэспубліканскім педагагічным савеце заявіў аб гатоўнасці ўлады прыкласці максімум намаганняў для падтрымкі настаўнікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас ёсць усё для таго, каб дзеці атрымлівалі нармальную адукацыю і ўладкоўваліся ў жыцці. Усё, што залежыць ад улады, паверце, мы зробім для вас па максімуму. Будуць грошы - апошнюю капейку мы аддадзім настаўніку", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што гаворыць аб гэтым не таму, што выступае цяпер перад педагогамі: ліслівасці ён сам не любіць. "Проста без настаўніка няма краіны, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Не дазволена на настаўніка не тое што кулак падняць, пальцам паказаць. І гэта будзе заўсёды".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі