Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 снежня 2021, 18:16

Лукашэнка: Захад прыдумаў слізкі фэйк аб намеры Расіі напасці на Украіну

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захад прыдумаў слізкі фэйк аб намеры Расіі напасці на Украіну. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву, паведамляе БЕЛТА.

"Яны прыдумалі слізкую ідэю: Расія хоча напасці на Украіну. Канцэнтруюць фэйк. Ну, слухайце, гэта спецаперацыя. Сёння гэта адзін з напрамкаў гібрыднай вайны. Фатаграфуюць зусім іншыя тэрыторыі - там, дзе сканцэнтраваны войскі нашай сумеснай групоўкі, - і выдаюць гэта як кулак браніраваны супраць Украіны. Гэта ва ўсім свеце распаўсюдзілі, каб апраўдаць свае дзеянні", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пры гэтым заўважыў: на Захадзе разумеюць, што адначасова трэба адцягнуць беларускую армію і трымаць яе ў напружанні па ўсіх франтах, пакуль Расія нібы будзе "ўрывацца" ва Украіну. "Вось яны і пачалі гэтыя манеўры ў Польшчы, Латвіі, Літве і Украіне. Што павінен я рабіць як галоўнакамандуючы? Я не павінен ісці на правакацыі, але павінен прадбачыць, што адбудзецца, каб не атрымалася, як у 1941 годзе. Сталін усім гаварыў не паддавацца на правакацыі, сігналы ішлі з Крамля, а тут ужо вайна фактычна пачыналася. Таму я вымушаны мець планы і падраздзяленні, часці беларускай арміі, якія будуць рэагаваць на любую спробу тут стварыць канфлікт - на граніцы Прыбалтыкі, Польшчы і Украіны", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі