Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 16:05

Лукашэнка: з моладдзю трэба весці размову як роўныя, без фармалізму і фальшу

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З моладдзю трэба весці размову як роўныя, без фармалізму і фальшу. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асаблівыя чаканні мы звязваем з моладдзю. Важна, каб яна рухала краіну наперад, але пры гэтым абапіралася на вопыт старэйшых пакаленняў і традыцыі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, наша моладзь падзяляе каштоўнасці старэйшых, але жыве ўжо ў іншай сферы - лічбавай. Імкнецца да прагматычных мэт, хуткага прафесійнага росту, гатова інтэнсіўна працаваць і развівацца.

"У нейкіх пытаннях, асабліва што датычыцца тэхналогій, маладыя больш кампетэнтныя, чым мы. І гэта нармальна! Ім даступна любая адукацыя ў свеце, яны больш мабільныя, эрудзіраваныя, а значыць, і больш патрабавальныя. Выдатна, што са школы ўсе нашы маладыя людзі ведаюць многія замежныя мовы, асабліва англійскую. Гэта бліскуча, бо калі малады чалавек ведае мову, яму лёгка будзе працаваць і ўнутры краіны. З імі трэба весці размову як роўныя, без фармалізму і фальшу", - адзначыў беларускі лідар.

"Што трэба сучаснаму маладому чалавеку? Як і ва ўсе часы - упэўненасць у заўтрашнім дні, магчымасць атрымаць адукацыю, працаўладкавацца, стварыць сям'ю. Усе інстытуты дзяржавы павінны працаваць на гэта", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі