Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 красавіка 2022, 15:49

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю былога першага сакратара ЦК Кампартыі Беларусі Яфрэма Сакалова

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім былога першага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Яфрэма Сакалова. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Прыміце шчырыя спачуванні ў сувязі са смерцю сапраўднага грамадзяніна і патрыёта, чый жыццёвы і працоўны шлях - прыклад служэння Айчыне, - адзначыў Прэзідэнт Беларусі. - Пайшоў з жыцця чалавек высокіх духоўных і маральных прынцыпаў. Ён працаваў на карысць краіны і народа і заслужана ўдастоены высокага звання Героя Сацыялістычнай Працы".

У спачуванні гаворыцца, што Яфрэм Сакалоў з таго легендарнага пакалення, якое пасля вайны паднімала Беларусь з руін, закладвала фундамент сучаснай беларускай прамысловасці і сельскай гаспадаркі, развівала навуку, культуру і адукацыю.

"Светлая памяць аб ім заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі