
22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні народу Афганістана ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі і маштабнымі разбурэннямі ў выніку землетрасення ў шэрагу правінцый на паўднёвым усходзе краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Ад імя беларускага народа перадаю шчырыя словы спачування і падтрымкі родным і блізкім загінулых, а таксама пажаданні выздараўлення ўсім параненым, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Спадзяёмся на хуткае пераадоленне наступстваў гэтай трагедыі і вяртанне да звычайнага ладу жыцця пацярпелага рэгіёна".-0-