Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 кастрычніка 2018, 15:53

Лукашэнка: выкарыстанне экстрэмістамі інфармацыйных тэхналогій - адзін з небяспечных выклікаў для чалавецтва

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выкарыстанне экстрэмістамі інфармацыйных тэхналогій - адзін з небяспечных выклікаў для чалавецтва. На гэта звяртаецца ўвага ў прывітанні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам міжнароднай канферэнцыі "Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху", якое на адкрыцці форуму зачытаў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Выкарыстанне экстрэмістамі ва ўсім свеце інфармацыйных тэхналогій і сродкаў камунікацыі з'яўляецца адным з найбольш небяспечных выклікаў, якія падрываюць устойлівае развіццё ўсяго чалавецтва", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У прывітанні падкрэсліваецца, што паспяховае процідзеянне гэтай пагрозе магчыма толькі праз скаардынаваныя партнёрскія дзеянні на нацыянальным, рэгіянальным і глабальным узроўнях.

"Перакананы, што канструктыўны і зацікаўлены абмен меркаваннямі дасць магчымасць выпрацаваць агульныя падыходы і наблізіць нас да эфектыўных рашэнняў праблем тэрарызму", - дадаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі