Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 лютага 2019, 09:02

Лукашэнка: воіны-інтэрнацыяналісты - надзейная апора беларускай дзяржаўнасці і патрыятычных сіл

15 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане з нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Трыццаць гадоў таму завяршылася аперацыя абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Афганістане. За тысячы кіламетраў ад Радзімы нашы воіны, праявіўшы гераічную стойкасць, мужнасць і самаадданасць, першымі кінулі выклік міжнароднаму тэрарызму, на доўгія гады спыніўшы яго распаўсюджванне па ўсёй зямлі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Тая вайна прынесла гора ў многія беларускія сем'і, абарваўшы жыцці і скалечыўшы лёсы тысяч нашых суайчыннікаў. Мы ніколі не забудзем пра подзвіг ваеннаслужачых, якія сумленна выканалі свой воінскі абавязак і навечна набылі славу".

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што цяпер, ва ўмовах глабальнай нестабільнасці, як ніколі важна помніць аб каштоўнасці міру і спакою на планеце. На яго думку, воіны-інтэрнацыяналісты - надзейная апора беларускай дзяржаўнасці і патрыятычных сіл краіны. "Вашы мужнасць і вернасць абавязку - дастойны прыклад для сучаснай моладзі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Зварот Прэзідэнта Беларусі да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане

Воінам-інтэрнацыяналістам,

ветэранам вайны ў Афганістане

Паважаныя таварышы!

Сёння Беларусь адзначае Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Трыццаць гадоў таму завяршылася аперацыя абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Афганістане. За тысячы кіламетраў ад Радзімы нашы воіны, праявіўшы гераічную стойкасць, мужнасць і самаадданасць, першымі кінулі выклік міжнароднаму тэрарызму, на доўгія гады спыніўшы яго распаўсюджванне па ўсёй зямлі.

Тая вайна прынесла гора ў многія беларускія сем'і, абарваўшы жыцці і скалечыўшы лёсы тысяч нашых суайчыннікаў. Мы ніколі не забудзем пра подзвіг ваеннаслужачых, якія сумленна выканалі свой воінскі абавязак і навечна набылі славу.

Цяпер, ва ўмовах глабальнай нестабільнасці, як ніколі важна помніць аб каштоўнасці міру і спакою на планеце. Воіны-інтэрнацыяналісты - гэта надзейная апора беларускай дзяржаўнасці і патрыятычных сіл краіны. Вашы мужнасць і вернасць абавязку - дастойны прыклад для сучаснай моладзі.

Жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі