Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Пашаны губернатара Прыморскага края Алега Кажамяку

Прэзідэнт 16.07.2019 | 10:54
Аляксандр Лукашэнка і Алег Кажамяка
Аляксандр Лукашэнка і Алег Кажамяка

16 ліпеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Пашаны губернатара Прыморскага края Расіі Алега Кажамяку. Кіраўнік дзяржавы асабіста ўручыў кіраўніку расійскага рэгіёна гэту высокую ўзнагароду. Урачыстая цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасці ў прысутнасці членаў сям'і губернатара, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Алегу Кажамяку за даверны і канструктыўны характар узаемадзеяння з Беларуссю і асабліва адзначыў яго заслугі ў развіцці эканамічных сувязей, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне традыцый дружбы і супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што да таго як узначаліць Прыморскі край, Алег Кажамяка быў губернатарам Сахалінскай і Амурскай абласцей Расіі. На ўсіх гэтых пасадах ён праявіў сябе дастойным, эфектыўным кіраўніком, якому ўдавалася вырашаць цяжкія задачы і ў палітычнай, і ў эканамічнай сферах. "Гэта той чалавек, якога гісторыя прызывае ў той момант, калі трэба і куды трэба для Айчыны", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

У адказ Алег Кажамяка заявіў: "Шчыра ўдзячны за ацэнку нашай сумеснай дзейнасці, якая на працягу 11 гадоў давала магчымасць развіваць далёкаўсходнія рэгіёны. Мы рэалізавалі шмат карысных праектаў".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзень без аўтамабіля ў Мінску Дзень без аўтамабіля завяршае Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, мэта якога - прыцягнуць насельніцтва да выкарыстання альтэрнатыў аўтамабільнаму транспарту.