Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 студзеня 2022, 13:03

Лукашэнка: увод міратворцаў АДКБ парушыў планы заказчыкаў канфлікту ў Казахстане

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Увод міратворцаў АДКБ парушыў планы заказчыкаў канфлікту ў Казахстане. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пазачарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што, мяркуючы па актыўнасці заходніх палітыкаў, там уважліва адсочваюць сітуацыю ў Казахстане. "Яны спачатку - паўзу на два-тры дні, каб арганізавацца. Праз два-тры дні (мы з Прэзідэнтам Расіі аб гэтым гаварылі пастаянна) тое, што мы планавалі, як мы гэта бачылі, тое і адбылося: пасыпаліся заявы. Заявы зразумелыя: "Дэмакратыя", "Свабода", "Непрыняцце жорсткіх мер" і гэтак далей", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, увод Калектыўных міратворчых сіл АДКБ парушыў планы заказчыкаў і выканаўцаў справакаванага ў Казахстане канфлікту. "Гэта яшчэ раз пацвярджае правільнасць прынятага намі рашэння", - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што цяпер краінам АДКБ трэба дзейнічаць на апярэджанне, купіраваць магчымыя прычыны, якія могуць прывесці да такіх наступстваў у краінах - членах арганізацыі.

"У сувязі з гэтым у інфармацыйным полі варта дзейнічаць на апярэджанне. Нельга дапускаць выстаўлення міратворчага кантынгенту як акупантаў - мы бачым, такія спробы ўжо робяцца. Мы ніякія не акупанты. Мы не прыйшлі туды па сваім жаданні: нас запрасіў наш брат, наш сябар, які адказвае за гэту вялікую краіну. І мы аказалі тую падтрымку, якую ён запатрабаваў ад нас. Гэта ўрок для ўсіх, гэта добры прэцэдэнт", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі