Сцяг Чацвер, 29 студзеня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 студзеня 2026, 20:10

Лукашэнка ўручыў Знак якасці за "цуда-машыну"

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння сімвалаў Дзяржаўнага знака якасці ўручыў адзін з іх за збожжаўборачны камбайн GS12А1 вытворчасці "Гомсельмаш", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дапамаглі ўбраць збожжа. Дзякуй! Ну, гэту цуда-машыну я ведаю", - сказаў кіраўнік дзяржавы, падышоўшы да стэнда.

Аляксандр Лукашэнка даў калектыву прадпрыемства параду на будучыню: "Цяпер няпроста прадаць сваю прадукцыю. Рабіце, няхай нават будзе крыху менш, але якасна. Трэба якасць. Калі добры механізатар працуе на гэтай тэхніцы, я не думаю, што яна горшая за заходнюю. Наш хлопец 8 тыс. тон намалаціў (размова пра механізатара прадпрыемства "Кухчыцы" Паўла Шуцілу. - Заўвага БЕЛТА). Я наогул не ўяўляю, як гэта можна. На любым камбайне".

Прэзідэнт нагадаў, што ў свой час яго адгаворвалі ад ідэі стварыць у Беларусі ўласны камбайн, маўляў, гэта будзе не пад сілу. "Ну вось. Зрабілі. Добры камбайн. Над якасцю працуйце і далей", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Добрай машынай Аляксандр Лукашэнка назваў і ўніверсальны пагрузчык AMKODOR W500C, які таксама ўдастоены Дзяржаўнага знака якасці. "Малайцы, што гэту машыну зрабілі. Вельмі патрэбная. Вялікая, прадукцыйная. Добрая. І грузіць практычна любыя грузы, выкарыстоўваецца ўсюды - ад камуналкі да кар'ера", - адзначыў ён.

Як далажылі кіраўніку дзяржавы, пагрузчык - гэта машына новага пакалення, на якой прыменены лепшыя напрацоўкі вучоных і канструктараў прадпрыемства. Пры гэтым пагрузчык практычна на 100 працэнтаў зроблены з айчынных камплектуючых.

Дзяржаўным знакам якасці адзначаны яшчэ адзін прадукт айчыннай прамысловасці - машына для ўнясення пылападобных хіммеліярантаў МШХ-9 вытворчасці "Бабруйскаграмаш". Яна прызначана для дыферэнцыраванага ўнясення ўгнаенняў. Прэзідэнт падзякаваў калектыву прадпрыемства за гэту распрацоўку.

Аляксандр Лукашэнка ў цэлым яшчэ раз засяродзіў увагу на неабходнасці забеспячэння высокай якасці прадукцыі, што асабліва важна для работы на замежных рынках. Напрыклад, у Афрыцы. "За Афрыкай будучыня. Яны нас любяць там. Мы па-чалавечы туды прыйшлі. Дапамагаем з тэхналогіямі, вучым людзей. Няпроста - там жа канкурэнцыя шалёная. Хто першым прыйдзе, той там і будзе працаваць. Але трэба, каб была якасць", - сказаў Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі