Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка ўручыў Карстэн і Герасімені ганаровыя знакі НАК

Прэзідэнт 19.11.2019 | 11:52
Кацярына Карстэн і Аляксандр Лукашэнка
Кацярына Карстэн і Аляксандр Лукашэнка

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт НАК Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзвюм выдатным спартсменкам Кацярыне Карстэн і Аляксандры Герасімені ганаровыя знакі Нацыянальнага алімпійскага камітэта "За заслугі ў развіцці алімпійскага руху ў Рэспубліцы Беларусь". Урачыстая цырымонія адбылася ў час Алімпійскага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спартсменкі ўдастоены ўзнагарод за высокія спартыўныя дасягненні, а таксама за вялікія заслугі ў прапагандзе ідэалаў і прынцыпаў алімпізму, папулярызацыі спорту і здаровага ладу жыцця.

Прадстаўляючы іх да ўзнагарод, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Кацярына Карстэн з'яўляецца легендай беларускага спорту, а Аляксандра Герасіменя доўгія гады змагалася за айчыннае плаванне. Прэзідэнт выказаў шкадаванне, што яны ўжо завяршылі спартыўную кар'еру. "Мы, зразумела, высока цэнім вашу працу і заслугі, і я шчыра рады, што вы звязваеце сваю будучыню з Беларуссю, са спортам. Мы павінны аказаць неабходную падтрымку, каб вы змаглі праявіць сябе ў справе выхавання новых чэмпіёнаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметным! У асенне-зімовы перыяд у цёмны час сутак традыцыйна павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.