Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лютага 2021, 16:55

Лукашэнка: у гісторыю краіны 2020 год увойдзе як год мужнасці беларускіх медыкаў

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У гісторыю краіны 2020 год увойдзе як год мужнасці беларускіх медыкаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў за работу медыцынскаму персаналу і ўрачам, якія ўдзельнічаюць у барацьбе з пандэміяй. Ён адзначыў, што асабіста пабываў у многіх бальніцах, дзе аказваюць дапамогу хворым з каранавірусам, наведваў рэанімацыі і чырвоныя зоны і ведае, наколькі самаахвярна, аддана сваёй справе працуюць медыкі. "У гісторыю нашай краіны 2020 год увойдзе як год мужнасці беларускіх медыкаў", - заявіў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, Беларусь мае якасную сістэму аховы здароўя, якая развіваеца з году ў год. У прыватнасці, за апошні час узрасла як колькасць практыкуючых урачоў, так і колькасць медыцынскіх устаноў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі