Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 мая 2021, 09:46

Лукашэнка: СНД адбылася і пацвярджае сваю жыццяздольнасць у складаны час

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект пад назвай СНД адбыўся і зноў пацвярджае сваю жыццяздольнасць у гэты складаны час. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў Садружнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы можам з поўнай упэўненасцю сказаць, што праект пад назвай СНД адбыўся і зноў пацвярджае сваю жыццяздольнасць у гэты складаны час", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што нават развал Савецкага Саюза не змог канчаткова парваць трывалыя інтэграцыйныя сувязі паміж братэрскімі савецкімі рэспублікамі. "Гэта была вялікая краіна, і ва ўсіх адносінах - вельмі прыцягальны геапалітычны цэнтр з развітой эканомікай, перадавой культурай, у якім мірна жылі больш за сотню розных этнасаў", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт канстатаваў, што бакі маюць каласальны вопыт некалькіх пакаленняў, шматвяковыя традыцыі дружбы і добрасуседства, сілу духоўнага адзінства. "Што мы прадэманстравалі разам з вамі. Мы маем тое, што падарылі нам дзяды і прадзеды, нашы бацькі, перамогшы ў самай крывавай вайне мінулага стагоддзя", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі