Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 ліпеня 2020, 12:11

Лукашэнка: пустуючыя ўчасткі ў вёсках трэба задзейнічаць пад развіццё асабістых прысядзібных гаспадарак

13 ліпеня, Слаўгарадскі раён /Кар. БЕЛТА/. Пустуючыя, закінутыя ўчасткі ў вёсках неабходна задзейнічаць пад развіццё асабістых прысядзібных гаспадарак. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час рабочай паездкі ў Слаўгарадскі раён Магілёўскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба задзейнічаць мясцовыя закінутыя прысядзібныя ўчасткі, асабліва ў неперспектыўных вёсках (ды і ў аграгарадках, у раённых цэнтрах хапае яшчэ такіх кавалкаў зямлі), і аддаць людзям пад дачы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што цікавасць да такіх участкаў і ў цэлым да пражывання за межамі вялікіх гарадоў значна ўзрасла ў перыяд пагаршэння эпідэміялагічнай абстаноўкі. Напрыклад, пад Мінскам свабодных, невыкарыстоўваемых участкаў зямлі практычна не засталося. Цяпер трэба больш актыўна прапаноўваць усім жадаючым набываць пад будаўніцтва дач участкі ў іншых рэгіёнах Беларусі, тым больш іх колькасць дастатковая.

"Гэта будзе такая вялікая сацыяльная праграма, і націск з майго боку будзе моцны, каб мы асвоілі гэтыя кавалкі зямлі", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі