25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лютага падпісаў указы аб прысваенні воінскіх і спецыяльных званняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Чарговае воінскае званне генерал-маёра прысвоена палкоўнікам Івану Багуслаўскаму і Юрыю Шаплаўскаму. Палкоўніку ўнутранай службы Ігару Болатаву і палкоўніку юстыцыі Паўлу Ігнатаву прысвоены чарговыя спецыяльныя званні генерал-маёра ўнутранай службы і генерал-маёра юстыцыі адпаведна.
Пракурору Віцебскай вобласці Вадзіму Сушчынскаму прысвоены класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі трэцяга класа, начальніку Мінскай рэгіянальнай мытні Аляксандру Валіеву - персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы трэцяга рангу.-0-