Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 снежня 2018, 13:48

Лукашэнка пра будучыню Саюзнай дзяржавы: трэба крок за крокам выконваць дагавор

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі расійскай медыйнай супольнасці расказаў аб сваім бачанні развіцця саюзнай інтэграцыі, аб тым, як Беларусі і Расіі зняць праблемныя пытанні ў адносінах, у тым ліку па энерганосьбітах, падатковым манеўры, адзінай прамысловай палітыцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб неабходнасці ажыццяўлення дасягнутых пагадненняў. "Трэба выконваць дагавор і ісці крок за крокам па ажыццяўленні гэтых пагадненняў", - сказаў ён. Аляксандр Лукашэнка перакананы, што перш чым капаць углыб, трэба зняць пытанні, якія ляжаць на паверхні. "А іх шмат, і іх можна зняць за суткі", - заўважыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пачаў з цэнаўтварэння прыроднага газу. У сабекошце любой прадукцыі для Беларусі вельмі важны такі паказчык, як цана на газ. Па наступным годзе яснасць ёсць, але ў яго сярэдзіне Беларусь і Расія дамовіліся вызначыцца да 2025 года. "Але Расія нават не стала весці перагаворы, хоць мы з Пуціным дамовіліся аб гэтым у Санкт-Пецярбургу (на сустрэчы ў красавіку 2017 года. - Заўвага БЕЛТА), - канстатаваў Прэзідэнт. - Гэта няправільна. Дамовіліся - трэба рухацца". Аляксандр Лукашэнка зноў падкрэсліў, што Беларусь не патрабуе нізкіх цэн на газ, такіх як, напрыклад, для Смаленскай вобласці, дзе яны ў два-тры разы ніжэйшыя. "Мы патрабуем, каб былі выкананы нашы дамоўленасці - яны пранізваюць усе нашы пагадненні і дагаворы - аб роўных умовах для суб'ектаў гаспадарання", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Наконт падатковага манеўру ў Расіі Прэзідэнт звярнуў увагу, што за тры гады яго правядзення беларускі бюджэт страціў амаль $3,5 млрд, да 2024 года яго страты, паводле розных ацэнак, складуць да $10,8 млрд. Фактычна мытныя пошліны ўводзяцца іншым шляхам, канстатаваў кіраўнік дзяржавы, падкрэсліўшы, што такім чынам разбураецца аснова саюза. "Была жалезная дамоўленасць: роўныя ўмовы для людзей, для суб'ектаў гаспадарання, каб развіваць інтэграцыю. Сёння гэта перакрэсліваецца", - перасцярог Аляксандр Лукашэнка.

"Інтэграцыя павінна быць у імя аб'яднання нашых народаў. Гэта павінна быць у інтарэсах нашых людзей", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі