Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 сакавіка 2020, 14:14

Лукашэнка пра "Адані": гэта лакаматыў, трэба на прычэп узяць іншыя прадпрыемствы

20 сакавіка, Мінскі раён /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў інавацыйнай прыватнай кампаніі "Адані" ўзяць пад кіраўніцтва некаторыя дзяржпрадпрыемствы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў пры наведванні кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта ўзор, гэта высокі інтэлект, высокі ўзровень імпартазамяшчэння, вялікія амбіцыі - убачылі, недзе за мяжой вырабляюць: а што, мы не можам?" - ахарактарызаваў прадпрыемства Прэзідэнт.

Ён назваў кампанію лакаматывам інавацыйнай прадукцыі. "Хочам, каб узялі на прычэп нашы іншыя прадпрыемствы і цягнулі за сабой, а яны няхай вырабляюць камплектуючыя", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі працуюць высокатэхналагічныя прадпрыемствы, аднак нельга сказаць, што іх вельмі шмат. "Каб зрабіць жаданы намі рывок, патрэбны велізарныя інвестыцыі, вялікія грошы. І ў нас такіх грошай няма, ды і мала ў каго ў свеце ёсць. А тыя, у каго ёсць грошы, не заўсёды дадуць (на развіццё прадпрыемстваў. - Заўвага БЕЛТА), таму што заўтра гэта будзе канкурэнт для іх", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка падтрымаў выказаную кіраўніцтвам "Адані" ініцыятыву па расшырэнні вытворчасці і выдзяленне пад гэтыя патрэбы зямельнага ўчастка. "Мне спадабалася гэта вытворчасць. Гэта будучыня. Не толькі таму, што добра робяць, выкарыстоўваюць мазгі. Яны экспартам займаюцца. Па ўсім свеце працуюць, валюту ў краіну прывозяць - гэта вельмі важна. А яшчэ гэта высокатэхналагічная вытворчасць, што паднімае нас на больш высокі ўзровень развіцця", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі