ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 28 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 снежня 2019, 09:57

Лукашэнка павіншаваў з юбілеем дырэктара Дзяржаўнага Эрмітажа Міхаіла Піятроўскага

Міхаіл Піятроўскі. Фота armmuseum.ru
Міхаіл Піятроўскі. Фота armmuseum.ru

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў дырэктара Дзяржаўнага Эрмітажа Міхаіла Піятроўскага з 75-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на працягу многіх гадоў унікальны музейны комплекс, які ўзначальвае Міхаіл Піятроўскі, адпавядае высокім патрабаванням часу і застаецца вядучай установай сусветнага ўзроўню. "Вы паспяхова рэалізуеце сябе як на прафесійнай ніве, так і ў грамадска-палітычным жыцці. Вашы веды і вопыт у справе захавання і папулярызацыі нацыянальнага здабытку, гістарычных і сучасных каштоўнасцей свайго народа па праву прызнаны на радзіме і за мяжой", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў Беларусі Міхаіла Піятроўскага ведаюць і паважаюць як таленавітага вучонага, вядомага мастацтвазнаўца і цудоўнага чалавека. "Перакананы, што ваша шматгранная дзейнасць і ў далейшым будзе садзейнічаць развіццю і ўзбагачэнню культурнага дыялогу паміж нашымі народамі", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі