Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 снежня 2021, 09:19

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з юбілеем

24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з 60-гадовым юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Аднойчы вы вельмі правільна адзначылі: "Калі не думаць пра будучыню, вельмі складана вырашаць пытанні сённяшняга дня". Кіруючыся гэтым прынцыпам, Азербайджан змог дасягнуць уражальных поспехаў у сацыяльна-эканамічным развіцці, стаў моцнай і паважанай дзяржавай, якая ўпэўнена адстойвае свае інтарэсы на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем адзначыў паступальнае прадаўжэнне адносін стратэгічнага партнёрства, якія звязваюць Мінск і Баку, і выказаў упэўненасць, што рэалізацыя задуманых маштабных інфраструктурных праектаў паслужыць трывалай асновай для паглыблення шматпланавага супрацоўніцтва.

"Вельмі даражу вашай дружбай, даверам, падтрымкай і асабістай увагай да інтарэсаў Беларусі. З цеплынёй успамінаю нашы сустрэчы, шчыра спадзяюся бачыць вас часцей на гасціннай беларускай зямлі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі