Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 чэрвеня 2021, 09:20

Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты "Рэспублiка" з 30-годдзем выдання

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты "Рэспублiка" з 30-годдзем з дня выхаду першага нумара выдання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Вы па праву можаце ганарыцца сваім выданнем, у рэдакцыі якога намаганнямі некалькіх пакаленняў журналістаў склаліся ўласныя традыцыі і стыль. Газета шмат піша пра жыццё краіны, пра рэальную эканоміку, пра тое, што цікавіць і непакоіць кожнага чалавека", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзякуючы высокаму прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі і якаснай аналітыцы "Рэспублiка" трывала ўтрымлівае адно з вядучых месцаў у інфармацыйнай прасторы незалежнай Беларусі.

"Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце праўдзіва і адказна асвятляць падзеі ў краіне і свеце, тым самым умацоўваючы адзінства народа і садзейнічаючы працвітанню нашай рэспублікі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі