Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 снежня 2018, 16:01

Лукашэнка павіншаваў калектыў Прэзідэнцкай бібліятэкі Беларусі з 85-годдзем установы

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь з 85-годдзем з дня заснавання ўстановы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Адпавядаючы высокім патрабаванням часу, установа дастойна выконвае сваю місію па захаванні і выкарыстанні фонду айчынных і замежных дакументаў, арыентаваных на палітыку, канстытуцыйнае права, эканоміку і навуку. Сёння работа бібліятэкі накіравана на ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці, духоўна-культурных і маральных каштоўнасцей грамадства", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы высокаму творчаму патэнцыялу і прафесіяналізму калектыву чытачам прадастаўляецца шырокі спектр паслуг, доступ да сусветных інфармацыйных рэсурсаў, паспяхова ўкараняюцца сучасныя тэхналогіі.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што дзейнасць калектыву бібліятэкі і ў далейшым будзе накіравана на фарміраванне светапогляду грамадзян і забеспячэнне стабільнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі