Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 чэрвеня 2019, 09:31

Лукашэнка павіншаваў Эльвіру Герман з золатам II Еўрапейскіх гульняў у бегу на 100 м з бар'ерамі

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Эльвіру Герман з залатым медалём II Еўрапейскіх гульняў у бегу на 100 м з бар'ерамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ты ўпісала сваё імя ў гісторыю Еўрапейскіх гульняў, упэўнена заваяваўшы на родным "Дынама" залаты медаль у бегу на 100 м з бар'ерамі, - гаворыцца ў віншаванні. - Выдатная форма і ідэальная тэхнічная падрыхтоўка дазволілі табе паказаць секунды сусветнага ўзроўню. Віншую з гэтым поспехам!"

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Эльвіры Герман моцнага здароўя і шмат яркіх перамог на славу беларускага спорту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі