Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 мая 2021, 09:06

Лукашэнка: пагранічнікі - сапраўдныя патрыёты краіны, дастойныя наследнікі славы гераічных продкаў

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў камандаванне, асабовы склад і ветэранаў органаў пагранічнай службы з Днём пагранічніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Восемдзесят гадоў таму воіны ў зялёных фуражках першымі сустрэлі ворага, які вераломна напаў на нашу Радзіму, праявілі ў прыгранічных баях бяспрыкладную мужнасць і доблесць", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт падкрэсліў, што беларускія пагранічнікі - сапраўдныя патрыёты краіны, дастойныя наследнікі славы гераічных продкаў. "Сёння ва ўмовах прамой пагрозы суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі кожны з вас на высокім прафесійным узроўні робіць усё магчымае для абароны дзяржаўнай граніцы, захавання стабільнасці ў грамадстве і бяспекі грамадзян, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Упэўнены, што, захоўваючы памяць аб подзвігу дзядоў і прадзедаў, вернасць прысязе і адданасць слаўным традыцыям пагранічнай службы, вы будзеце і ў далейшым надзейна ахоўваць свяшчэнныя рубяжы Айчыны".

Асаблівыя словы ўдзячнасці Аляксандр Лукашэнка адрасаваў ветэранам-пагранічнікам, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню краіне і народу.

Камандаванню, асабоваму складу, ветэранам органаў пагранічнай службы і іх сем'ям Прэзідэнт пажадаў моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі